22 студзеня на могілках у Гомельскім раёне прайшла акцыя памяці ў шостую гадавіну гібелі Героя Ўкраіны Міхася Жызьнеўскага.
25-гадовы беларус загінуў у Кіеве падчас пратэстаў супраць тагачаснага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча 22 студзеня 2014 года.
На акцыі памяці, якую арганізаваў гомельскі грамадзкі дзеяч Уладзімер Кацора, ля магілы Жызьнеўскага сабраліся дэмакратычныя актывісты. Зь Менску прыехаў аўтобус апазыцыянэраў разам са сьвятарамі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Удзельнікі акцыі пад бел-чырвона-белымі і дзяржаўнымі ўкраінскімі сьцягамі правялі малебен, пасьля якога з прамовамі выступілі сустаршыня Руху Салідарнасьці «Разам» Алена Талстая, айцец Вячаслаў, Уладзімер Кацора.