Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея нанесла авіяўдары па паўночным захадзе Сырыі, ёсьць ахвяры


Ілюстрацыйнае фота. Пасьля авіяўдару ў вёсцы Кфар Тааля на захад ад кантраляванага урадам Алепа
Ілюстрацыйнае фота. Пасьля авіяўдару ў вёсцы Кфар Тааля на захад ад кантраляванага урадам Алепа

21 студзеня расейская авіяцыя нанесла ўдары па паўночным захадзе Сырыі. Мясцовыя жыхары і ратавальнікі паведамляюць пра дзясяткі загінулых.

Паводле агенцтва Reuters, у выніку авіяўдараў загінулі ня менш за 40 чалавек. Сырыйская абсэрваторыя правоў чалавека паведамляе пра 40 загінулых і параненых і пералічвае 13 загінулых, сярод іх — сям'я з васьмі чалавек, шасьцёра зь якіх дзеці, яны загінулі ў вёсцы Кфар Тааля на захад ад кантраляванага урадам Алепа.

  • 15 студзеня паведамлялі, што ў выніку новага ўдару па паўночна-заходнім раёне Сырыі загінулі больш за дзесяць чалавек.
  • 5 студзеня ахвярамі авіяўдараў і абстрэлаў населеных пунктаў у Ідлібе за суткі сталі яшчэ дзесяць мірных жыхароў, больш за 20 атрымалі раненьні.
  • За час вайны ў Сырыі з 2011 году, паводле ААН, загінулі больш за паўмільёна чалавек і яшчэ некалькі мільёнаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Паводле назіральнікаў з Сырыйскай абсэрваторыі правоў чалавека, большасьць цывільных загінулі ад рук тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы», а таксама саюзу Расеі і сілаў рэжыму Асада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG