Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Узбэкістану асудзіў «час страху» пры кіраваньні свайго папярэдніка


Шаўкат Мірзіёеў
Шаўкат Мірзіёеў

Гады кіраваньня Іслама Карымава ва Ўзбэкістане былі «часам страху», таму сярод дэпутатаў заахвочвалася маўчаньне. Пра гэта, выступаючы перад прадстаўнікамі Заканадаўчай палаты парлямэнту краіны і ня згадваючы імя свайго папярэдніка, заявіў прэзыдэнт краіны Шаўкат Мірзіёеў, паведамляе агенцтва «Фергана».

«Я быў дэпутатам амаль 15 гадоў. Але ў наш час часы былі іншыя. Чым цішэйшы ты быў, тым лепш… Мы жылі ў часы страху», — сказаў Мірзіёеў.

Мірзіёеў заклікаў дэпутатаў больш актыўна ўдзельнічаць у правядзеньні рэформаў, быць сьмелымі і рашучымі, не дапускаць прыняцьця законаў, якія ня будуць служыць інтарэсам народу, адзначае агенцтва. Каб павысіць аўтарытэт дэпутатаў, Мірзіёеў прапанаваў заканадаўча абавязаць міністраў і кіраўнікоў ведамстваў асабіста адказваць на дэпутацкія запыты.

Мірзіёёў быў дэпутатам узбэцкага парлямэнту ў 1990-2004 гг. Іслам Карымаў кіраваў Узбэкістанам як прэзыдэнт у 1990-2016 гг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG