Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўндтрэк «Ведзьмара» пераклалі на беларускую. ВІДЭА

абноўлена

Плякат сэрыялу «Вядзьмар» («Вядзьмак») ад Netflix
Плякат сэрыялу «Вядзьмар» («Вядзьмак») ад Netflix

Фальклёрны ансамбль «Тутэйшая Шляхта» пераклаў на беларускую мову саўндтрэк тэлесэрыялу «Вядзьмар» (The Witcher) ад Netflix, зьняты па матывах апавяданьняў польскага пісьменьніка Анджэя Сапкоўскага.

Чаму мы пра гэта пішам? «Вядзьмар» стаў адным з самых папулярных тэлешоў Netflix.​

Зрабіць кавэр «Тутэйшай Шляхце» прапанаваў стваральнік праекту VKL3D Ахрэм Белабровік. Перакладалі тэкст для мастацкая кіраўніца ансамблю Вольга Махнач і вакаліст Дзяніс Сьцяпура. Для перакладу артысты карысталіся ангельскім арыгінальным тэкстам і расейскім мастацкім перакладам.

Увесь працэс ад ідэі да рэалізацыі заняў тыдзень.

«Гэта мой першы досьвед перакладу, але з дапамогай Вольгі ўсё атрымалася лёгка, хутка і прыгожа. Аранжыроўку яна напісала за дзень, пасьля мы разок адрэпетавалі і за некалькі дубляў запісалі гэта на відэа на сваёй рэпэтыцыйнай кропцы», — напісаў Свабодзе Сьцяпура.

Артысты «Тутэйшай Шляхты» плянуюць выконваць запісаную песьню на сваіх канцэртах. Сьцяпура адзначыў, што кавэр запісалі на аматарскім узроўні, і ансамбаль запіша беларускую вэрсію саўндтрэку, калі знойдуцца тыя, хто дапаможа з гэтым.

«Дубль з падаючымі харугвамі мы пакінулі адмыслова, каб павесяліць гледачоў. Гэта наш саліст Андрэй Сьцяпанаў так гучна сьпяваў, што затрэсьліся сьцены і пачалі падаць прадметы», – напісаў Сьцяпура.

Перакладчыцкая суполка «RэZэрвацыя» сабрала на Talaka.org 3260 рублёў на пераклад і агучваньне па-беларуску тэлесэрыялу «Вядзьмар». Усяго праекту неабходна 7780​ рублёў.

Суполка хоча ня проста агучыць па-беларуску першы сэзон (8 сэрый, кожная па 60 хвілін, выйшаў у канцы 2019 году), але і выдаць пераклад легальна на сэрвісе Netflix, а таксама зрабіць плятформу для далейшай супрацы з Netflix. Апошняе дасьць магчымасьць пасьля перакласьці і агучыць, напрыклад, «Чорнае люстэрка» (Black Mirror) ці «Дзіўныя справы» (Stranger Things).

Сьвет «Ведзьмара» падобны да сярэднявечнай Усходняй Эўропы, але населены ня толькі людзьмі, але і эльфамі, і монстрамі. Ведзьмары — адмыслова натрэніраваныя паляўнічыя на монстраў, якія перажылі фізычныя мутацыі. Яны згодныя зьнішчаць неразумных стварэньняў, што замінаюць людзям, але звычайна ня ўвязваюцца ў канфлікты людзей. Галоўны герой кніг Сапкоўскага, Геральт з Рыўі, пастаянна аказваецца ўцягнутым у людзкія войны і інтрыгі супраць уласнай волі.

Анджэй Сапкоўскі распачаў сэрыю кніг «Вядзьмар» у 1986 годзе, цяпер выйшла 5 кніг «асноўнай» сагі, 2 зборнікі кароткіх апавяданьняў і асобны «дадатковы» раман з тымі ж героямі, а таксама іншыя апавяданьні пра сьвет «Ведзьмара». Па матывах кніг ужо:

  • здымалі польскі тэлесэрыял (Wiedźmin, 2002);
  • выпусьцілі 3 відэагульні The Witcher. Апошнюю The Witcher 3: Wild Hunt нярэдка называюць адной з найлепшых гульняў дзесяцігодзьдзя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG