Лінкі ўнівэрсальнага доступу

SpaceX пасьпяхова выпрабавала аварыйнае выратаваньне экіпажу


Капсула Crew Dragon з манэкенамі спускаецца на парашутах на ваду Атлянтычнага акіяну каля Флорыды, 19 студзеня 2020
Капсула Crew Dragon з манэкенамі спускаецца на парашутах на ваду Атлянтычнага акіяну каля Флорыды, 19 студзеня 2020

Кампанія Ілона Маска SpaceX 19 студзеня выпрабавала мадэль карабля Crew Dragon з трыма манэкенамі на борце.

Пасьпяхова праведзены экспэрымэнт з заплянаванай «аварыяй» ракеты-носьбіта ёсьць заключным этапам выпрабаваньняў карабля Crew Dragon, пасля якога ён павінен атрымаць дазвол на палёты з экіпажамі.

Выпрабавальны палёт правяраў надзейнасьць сыстэмы эвакуацыі астранаўтаў пры аварыі на пачатковай траекторыі вываду апарату на арбіту. Разгонныя блёкі ракеты адключыліся на вышыні 19 кілямэтраў над Атлантычным акіянам — праз паўтары хвіліны пасьля старту. У гэты момант капсула з манэкенамі аддзялілася ад носьбіта і пачала спуск. Раскрыліся чатыры парашуты, каб забясьпечыць мяккае прывадненьня карабля.

«Мы лічым, што першы пілятаваны палёт ажыцьцявіцца ў другім квартале [2020]», — паведаміў Ілон Маск на прэс-канфэрэнцыі пасьля пасьпяховага выпрабаваньня сыстэмы аварыйнага выратаваньня ракеты Crew Dragon.

У адрозьненьне ад папярэдніх палётаў, калі разгонныя блёкі вярталіся на зямлю для паўторнага выкарыстаньня, у гэтым выпрабаваньні іх вяртаньне не прадугледжвалася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG