Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пачалася сэрыя адзіночных пікетаў супраць зьмяненьня Канстытуцыі


Ільля Азар, архіўнае фота
Ільля Азар, архіўнае фота

Акцыю зь пікетаваньнем арганізаваў муніцыпальны дэпутат Ільля Азар. Ён выйшаў да будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.​

Напярэдадні Ільля Азар напісаў у фэйсбуку, што, на яго думку, Пуцін «зьдзейсьніў канстытуцыйны пераварот». Адзіночныя пікеты паводле закону не патрабуюць узгадненьня.

Іншая муніцыпальная дэпутатка Юлія Галяміна заклікала тых, хто выступае супраць прапанаваных Пуціным паправак, далучыцца да ўзгодненага шэсьця памяці адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай, якая пройдзе ў Маскве ў нядзелю. Улады папярэдзілі, што ўдзел у шэсьці зь няўзгодненымі лёзунгамі можа быць расцэнена імі як правапарушэньне.​

Ільля Азар выйшаў да будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

Пуцін прапанаваў пераразьмеркаваць паўнамоцтвы паміж галінамі ўлады, надзяліць паўнамоцтвамі Дзяржсавет і дазволіць звальняць судзьдзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў. Гэта самыя маштабныя палітычныя рэформы ў гісторыі Расеі пасьля прыняцьця Канстытуцыі ў 1993 годзе.

Многія экспэрты лічаць, што з дапамогай паправак Пуцін плянуе спрасьціць сабе захаваньне ўлады ў краіне пасьля завяршэньня яго прэзыдэнцкага тэрміну. У 2024 годзе Пуцін ня можа балятавацца ў прэзыдэнты Расеі з-за таго, што Канстытуцыя забараняе яму гэтую пасаду больш за два тэрміны запар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG