Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ступені небясьпекі». Што задумалі зьмяніць у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэньнях


Ілюстрацыйнае фота. Суд па адміністрацыйнай справе ў Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня, 2016 год
Ілюстрацыйнае фота. Суд па адміністрацыйнай справе ў Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня, 2016 год

Міністар юстыцыі Беларусі Алег Сьліжэўскі расказаў Pravo.by пра дзейнасьць міністэрства ў падрыхтоўцы праектаў новых Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Паводле Сьліжэўскага, плянуецца, што ў новых кодэксах:

  • адміністрацыйныя парушэньні разьмяркуюць па катэгорыях у залежнасьці ад ступені грамадзкай небясьпекі і цяжкасьці наступстваў;
  • перагледзяць і дыфэрэнцыююць штрафы, іх від і памер, у залежнасьці ад катэгорыі правапарушэньня і ўчыненай шкоды;
  • удасканаляць і, магчыма, пашыраць пералікі падставаў для вызваленьня ад пакараньня за адміністрацыйнае правапарушэньне, у тым ліку празь малазначнасьць парушэньня;
  • шэраг адміністрацыйных правапарушэньняў перавядуць у катэгорыю правінаў, завядзеньне адміністрацыйнай справы за якія будзе магчымым толькі пасьля скаргі пацярпелых;
  • упарадкуюць тэрміны накладаньня адміністрацыйных спагнаньняў;
  • скароцяць кола дзяржаўных органаў і арганізацый, якія маюць права складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях (з магчымым пашырэньнем функцый органаў пракуратуры)

і іншае.

У сьнежні 2019 году Аляксандар Лукашэнка даў загад стварыць міжведамасную камісію для карэктаваньня Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (КаАП). Да 24 студзеня 2020 году камісія прымае прапановы для ўдасканаленьня мераў адміністрацыйнай адказнасьці.

Да адміністрацыйных правапарушэньняў звычайна адносяць тыя, што не нясуць вялікай шкоды грамадзтву. Сярод іх, напрыклад, «дробнае хуліганства», «парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства», «курэньне ў неналежным месцы» або «парушэньне парадку льготнага крэдытаваньня».

Больш небясьпечныя для грамадзтва дзеяньні адносяць да крымінальных злачынстваў, хоць за некаторыя парушэньні прадугледжана і адміністрацыйная, і крымінальная адказнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG