Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі новыя акцыі пратэсту супраць пэнсійнай рэформы


У Францыі дзесяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць пэнсійнай рэформы. Па ўсёй краіне прыпынілі працу чыгуначнікі, працаўнікі грамадзкага транспарту, настаўнікі, лекары, адвакаты.

Усяго на 9 студзеня ў розных гарадах Францыі заплянаваныя больш 200 маніфэстацый. Акцыі праходзяць, у прыватнасьці, у Парыжы, Марсэлі, Бардо і Тулузе. У некалькіх гарадах адбыліся сутычкі з паліцыяй. Праваахоўныя органы ўжылі слёзацечны газ, піша Reuters.

Згодна з пэнсійнай рэформай, працуючыя людзі ў Францыі захаваюць магчымасьць выйсьці на пэнсію ў 62 гады, аднак улады будуць заахвочваць выхад на пэнсію на два гады пазьней — тады пэнсіі будуць вышэйшыя. Мінімальная пэнсія для тых, хто адпрацаваў поўны стаж, — 1000 эўра на месяц.

Пратэсты супраць пэнсійнай рэформы працягваюцца ўжо больш за месяц. Асабліва ёю незадаволеныя тыя катэгорыі працоўных, якія зараз маюць права выйсьці на пэнсію раней за 62 гады, напрыклад, чыгуначнікі і докеры. Паводле новых плянаў, усе выключэньні будуць адменены і пэнсійны ўзрост будзе адзіным для ўсіх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG