Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клайпедзкі порт цярпіць ад зьмяншэньня аб’ёму перавалкі беларускіх угнаеньняў 


Порт у літоўскай Клайпедзе
Порт у літоўскай Клайпедзе

Марскі порт у літоўскай Клайпедзе летась пераваліў каля 46 мільёнаў тон грузаў, што на 0,8% менш за паказьнік 2018 году, паведаміла дырэкцыя порту агенцтву Baltic News Service.

«Гэта абумоўлена заканчэньнем у другой палове мінулага году дамовы беларускага вытворцы ўгнаеньняў «Беларуськалій» з Індыяй і Кітаем», — растлумачыў дырэктар у маркетынгу Артурас Друнгілас.

Ён адзначыў, што новай дамовы з Кітаем у Беларусі дагэтуль няма, а таму прагназуе зьніжэньне сёлетніх аб’ёмаў пагрузкі яшчэ на 1,5 мільёна тон.

«Яшчэ няма кантракту з Кітаем аб сыпкіх угнаеньнях, а яны складаюць каля 20-22% абароту порту. Калі будзе гэты кантракт, невядома; чакаецца, што ў сакавіку», — сказаў Друнгілас.

Паводле яго, летась пагрузкі сыпкіх угнаеньняў скараціліся на 370 тысяч тон, нафтапрадуктаў — на 580 тысяч тон, кантэйнэрныя — на 270 тысяч тон. Выраслі толькі пагрузкі збожжа — на 1,6 мільёна тон, а таксама звадкаванага прыроднага газу — на 700 тысяч тон.

У 2019 годзе ў Клайпедзкі порт зайшлі 6776 судоў, годам раней гэтая колькасьць перавысіла 7000.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG