Украінскі авіяляйнэр разьбіўся 8 студзеня неўзабаве пасьля вылету са сталіцы Ірана Тэгерана. У выніку авіякатастрофы загінулі 176 чалавек - усе, хто быў на борце. Боінг 737-800, які належыць Міжнародным авіякампаніям Украіны (МАУ) ляцеў, зь Міжнароднага аэрапорта Імама Хамэйні ў Тэгеране.