Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спадарожнік NASA знайшоў першую плянэту памеру Зямлі на прыдатнай для жыцьця адлегласьці ад зоркі


Плянэта TOI 700 d
Плянэта TOI 700 d

Спадарожнік для вывучэньня транзытных экзаплянэт (TESS) знайшоў першую плянэту памерам з Зямлю ў зоне, прыдатнай для жыцьця, паведамляе касьмічнае агенцтва NASA.

Плянэта TOI 700 d разьмешчана на адлегласьці крыху больш за 100 сьветлавых гадоў ад Зямлі ў паўднёвым сузор’і Дорада. Яна прыкладна на 20% большая за нашую плянэту і круціцца вакол чырвонага карліка TOI 700 — невялікай і адносна халоднай зоркі — за 37 дзён.

Экзаплянэта атрымлівае ад сваёй зоркі 86% энэргіі, якую ад Сонца атрымлівае Зямля.

Адкрыцьцё экзаплянэты, якая верціцца вакол зоркі сонечнага тыпу, стала адным з дасягненьняў навукі, за якія Нобэлеўскі камітэт прысудзіў прэмію па фізыцы ў 2019 годзе. Яе атрымалі навукоўцы Мішэль Маёр і Дыдзье Кело.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG