Kvartal TV стварае студыя «Квартал-95», адным з заснавальнікаў якой быў цяперашні прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі.
«Гэта забаўляльны канал для маладога і актыўнага гледача з добрым пачуцьцём гумару», — гаворыцца на сайце МТІС.
Паводле інфармацыі Tut.by, у Менскіх тэлевізійных інфармацыйных сетак скончылася дамова на трансьляцыю ТНТ.
МТІС — правайдэр інтэрнэту і тэлевізіі з паўмільёнам абанэнтаў у Менску.
ТНТ — расейскі фэдэральны канал, які належыць «Газпрому». Паводле дасьледаваньня Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру, у 2017 годзе гэта быў восьмы паводле папулярнасьці канал у Беларусі.