Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк прагназуе новы фінансавы крызіс


Прааналізаваўшы бягучыя эканамічныя тэндэнцыі ў некалькіх дзясятках краінаў, аналітыкі Сусьветнага банку прыйшлі да высновы, што новы глябальны крызіс ня будзе падобны на ўсе папярэднія і перасягне іх па наступствах. Пра гэта піша агенцтва «РИА-Новости».

Галоўную праблему Сусьветны банк бачыць у імклівым росьце пазыковай нагрузкі ва ўсім сьвеце як у прыватным, так і ў дзяржаўным сэктарах. Аб’ём сусьветнага доўгу ўжо дасягнуў $ 246 трлн. Гэта абсалютны рэкорд. Доўг больш чым у тры разы перавышае глябальны ВУП — кошт усіх прадуктаў і паслуг на плянэце.

Асаблівыя асьцярогі выклікаюць непагашаныя абавязаньні краін, якія разьвіваюцца. Суадносіны іх доўгу і ВУП за пэрыяд з 2010 па 2018 год вырасьлі больш чым напалову — да 168%. Гэтыя тэмпы значна хутчэйшыя, чым, напрыклад, падчас лацінаамэрыканскага крызісу.

Самы высокі адносны рост зафіксаваны ў Чылі, Рэспубліцы Карэя, Бразыліі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Пакістане. Прычым значная частка прыпадае на карпаратыўны сэктар, які амаль дагнаў па даўгах сукупны ВУП трыццаці разьвіваных краін — 92,6 працэнта.

Сусьветны банк падкрэсьлівае, што ў апошнія дзесяць гадоў галоўным генэратарам новага доўгу быў Кітай. З 2010-га суадносіны непагашаных абавязаньняў Кітаі да яго ВУП вырасьлі амаль на тры чвэрці — да 255 працэнтаў, а агульны іх аб’ём перавышае 20 трыльёнаў даляраў.

Карпаратыўны доўг КНР — самы вялікі ў сьвеце. Калі ў 2008 годзе здарыўся фінансавы каляпс, у Пэкіне адрэагавалі пашырэньнем крэдытаваньня. Да 2016-га прыкладна 160 адсоткаў ВУП дасягнулі ўзроўню карпаратыўнага доўгу і 230 — агульнага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG