Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка прапанаваў перапрацоўваць маскоўскае сьмецьце


Ілюстрацыйнае фота Cьмецьцеперапрацоўчы сартавальны завод каля сьмецьцевага палігону "Трасьцянецкі" пад Менскам. 5 лістапада 2017 году
Ілюстрацыйнае фота Cьмецьцеперапрацоўчы сартавальны завод каля сьмецьцевага палігону "Трасьцянецкі" пад Менскам. 5 лістапада 2017 году

Рабочая група па каардынацыі ўзаемадзеяньня Беларусі і Масквы 24 сьнежня правяла паседжаньне, на якім абмеркавала супрацоўніцтва ў прамысловай сфэры, удзел беларускіх прадпрыемстваў у разьвіцьці камунальнай, будаўнічай і дарожнай сфэр Масквы, паведаміла амбасада Беларусі ў РФ.

Міністар ураду Масквы Сяргей Чарэмін у ходзе пасяджэньня адзначыў, што ў 2018 годзе двухбаковы таваразваророт паміж Беларусьсю і Масквой склаў каля 7 мільярдаў даляраў, а пасол Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка дадаў, што ў 2019 годзе чакаецца рост двухбаковага гандлю на 3% у параўнаньні з 2018 годам, але адзначыў, што ў супрацоўніцтве Беларусі з расейскай сталіцай «ёсьць нямала рэзэрваў».

У прыватнасьці, Сямашка заявіў, што Беларусь

  • «практычна ня ўдзельнічае ў рэалізацыі маскоўскай праграмы па зборы і ўтылізацыі сьмецьця», пры гэтым у Беларусі «вырабляюць усю неабходную тэхніку, а таксама валодаюць тэхналёгіямі перапрацоўкі сьмецьця». «Мы гатовыя пад ключ будаваць сьмецьцеперапрацоўчыя заводы і пастаўляць неабходную тэхніку», — сказаў дыплямат;
  • недастаткова ўдзельнічае і ў праграме па перааснашчэньню гарадзкога транспарту Масквы, хоць беларускія прадпрыемствы вырабляюць усю лінейку пасажырскага транспарту, а беларускія электробусы «больш эфэктыўныя за тыя, якія цяпер закупляе Масква»;
  • гатовая ўдзельнічаць у будаўніцтве дарожных разьвязак, а таксама жылых дамоў у Маскве;
  • прапануе Маскве новыя ўзоры камунальнай тэхнікі, гатовая працягваць пастаўку пасажырскай тэхнікі, а таксама «насычаць прылаўкі расейскай сталіцы даступнымі якаснымі прадуктамі харчаваньня».

Па выніках сустрэчы падпісаны плян праграмных мерапрыемстваў па разьвіцьці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, гуманітарна-культурнага і сацыяльнага супрацоўніцтва на 2020-2022 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG