Напрыканцы інтэрвію галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў расказаў Аляксандру Лукашэнку анэкдот пра яго і Пуціна. Як адрэагаваў кіраўнік Беларусі?
Венядзіктаў: Распавяду вам анэкдот пра вас і Пуціна. Пуцін і Лукашэнка доўга размаўляюць, як зрабіць Саюзную дзяржаву. Нарэшце, Лукашэнка кажа: «Ведаеш, Валодзя, я згодны». «На што згодны? Толькі што быў ня згодны». «Згодны на тое, як кажаш: ты прэзыдэнт, я віцэ-прэзыдэнт. А на наступны год — наадварот».
Лукашэнка: (сьмяецца) Але гэта не анэкдот. Калі раўнапраўна і кажаце пра прэзыдэнцтва... Ну, па-першае, калі вы ваўкоў баіцеся, у лес не хадзіце.
Венядзіктаў: Вы зараз ваўком сябе назвалі?
Лукашэнка: Натуральна... Але калі вы прапануеце менавіта такую канструкцыю, зыходзім з раўнапраўя. Гэта галоўны прынцып чэснага Саюза — раўнапраўны. Мы хочаце так — калі ласка, давайце. Але самае галоўнае: калі вы хочаце, каб я пагадзіўся на нейкі штучны падзел улады — гэтага ня будзе. Народы павінны вызначацца. Вы хочаце агульнага прэзыдэнта — выбары. Я гэтага не баюся. А зусім просты варыянт, які будзе ў Расеі падтрыманы, і ў Беларусі таксама ў пляне адзінай дзяржавы — вы ўступаеце ў склад Беларусі.
Венядзіктаў: Добрая канцоўка інтэрвію.
Лукашэнка: Падумай над гэтым.
Венядзіктаў: Я перадам ваш варыянт.
Лукашэнка: Што, расейцы будуць супраць? Не. Беларусы таксама, якія абураюцца. А што — Расея ўваходзіць у склад Беларусі! А чаго вы нас запрашаеце ў склад Расеі, а чаму не разглядаеце такі варыянт?