Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія памежнікі затрымалі са стралянінай расейцаў, якія хацелі трапіць у Эўразьвяз


Мяжа Польшчы і Беларусі, архіўнае фота
Мяжа Польшчы і Беларусі, архіўнае фота

У Сьвіслацкім раёне Горадзеншчыны памежнікі затрымалі двух грамадзян Расеі, якія спрабавалі незаконна перайсьці мяжу і трапіць у Польшчу.

Памежнікі выявілі сьляды на кантрольна-сьледавой паласе, а пазьней знайшлі парушальнікаў. Яны ня выканалі патрабаваньняў спыніцца, таму памежнікі ўжылі зброю.

Грамадзяне Расеі маюць 33 і 34 гады. У іх былі смартфоны з пракладзенымі маршрутамі ў Польшчу, два нажы, компас, ліхтар, грошы і пашпарты. Затрыманыя расейцы сказалі, што з Польшчы яны плянавалі ехаць у Францыю «дзеля лепшага жыцьця».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG