Аляксандар Лукашэнка даручыў падрыхтаваць законапраект аб амністыі да 75-годзьдзя перамогі ў Другой сусьветнай вайне. Як адзначае БелТА, заданьне будзе выконваць Вярхоўны суд разам зь Міністэрствам унутраных спраў.
Дакумэнт у сваім аб’ёме параўнальны з законам аб амністыі, які Лукашэнка падпісаў да 75-годзьдзя вызваленьня Беларусі. Тады прадугледжвалася вызваліць ад крымінальнага пакараньня каля 6 тысяч асуджаных, у тым выпусьціць зь месцаў пазбаўленьня волі каля 2 тысяч чалавек.
Ад пакараньня будуць вызваляюцца асобы, асуджаныя за злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх. У ліку амніставаных перадусім непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў, асобы, якія дасягнулі пэнсійнага ўзросту, інваліды I і II груп, хворыя на анкалягiчныя захворваньнi, вэтэраны баявых дзеяньняў, асобы, якія атрымалі раненьні падчас службы ці службовай дзейнасьці, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Таксама гэта тычыцца і асуджаных па «наркатычным артыкуле». Ад пакараньня часткова, тэрмінам на адзін год, вызваленыя асуджаныя да абмежаваньня ці пазбаўленьня волі.
Амністыя будзе прымяняецца цягам дзевяці месяцаў — да красавіка 2020-га ўключна.