19 сьнежня 2010 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, наступствы якіх запомніліся перадусім беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі супраць нязгодных зь іх вынікамі.
Тады, згодна з афіцыйнымі дадзенымі, перамог Аляксандар Лукашэнка, якія набраў 79,67%. Ён абышоў дзевяць іншых кандыдатаў, бальшню якіх складалі вылучэнцы дэмакратычных партый і рухаў.
Пасьля закрыцьця выбарчых участкаў увечары таго ж дня ў Менску адбылася шматтысячная акцыя пратэсту супраць фальшаваньня выбараў.
Спэцназ жорстка разагнаў удзельнікаў: сотні чалавек былі зьбітыя, каля 700 затрыманыя.
Блізу паўсотні актывістаў пазьней асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў за спробу «дзяржаўнага перавароту». У іх ліку чатыры кандыдаты на пасаду прэзыдэнта: Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Дзьмітры Вус.
Беларускія ўлады былі абкладзеныя жорсткімі міжнароднымі санкцыямі, што спрычынілася да вымушанай амністыі палітвязьняў. Найбольш за кратамі правёў Мікола Статкевіч, якога вызвалілі з турмы толькі ў жніўні 2015 году.