Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі Паўла Севярынца і Максіма Вінярскага

абноўлена

Павал Севярынец
Павал Севярынец

Вольга Севярынец, жонка арганізатара апошніх акцый супраць «паглыбленай інтэграцыі», расказала Свабодзе, што Паўла затрымалі, як толькі ён выйшаў з дому.

Учора Севярынец паведамляў Свабодзе, што яго на сеньня выклікаюць ў Фрунзенскі РУУС за акцыю 7 сьнежня.

Вольга Севярынец кажа, што звычайна ён ператэлефаноўвае, каб паведаміць, што ўсё добра, за ім ня сочаць і не перасьледуюць. Так было і гэтым разам. Але літаральна праз хвіліну ён зноў выйшаў на сувязь, пасьпеўшы сказаць, што яго «круцяць» байцы АМАПУ. У гэты час ў слухаўцы ўжо гучала фонам музыка з салёну аўтамабіля. Тэлефон Паўла адключаны.

Паводле Вольгі Севярынец, дагэтуль мужа затрымлівалі праваахоўнікі ў цывільным, але гэтым разам чамусьці падключыліся байцы ў поўнай амуніцыі.

Затрымалі таксама каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага. Ён пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды. «Мяне вязуць у нейкі РУУС, ня кажуць, які» — пасьпеў сказаць актывіст і сувязь зь ім абарвалася.

На 20-21 сьнежня апазыцыя ананасавала чарговую акцыю супраць інтэграцыйных пагадненьняў з Расеяй. Напярэдадні больш за два дзясяткі чалавек былі выкліканыя позвамі ў міліцыю дзеля складаньня пратаколаў за ўдзел у шэсьцях і мітынгах 7-8 сьнежня. Паўла Севярынца ў гэтым сьпісе не было, але ён непасрэдна курыраваў абедзьве акцыі.

Прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава паведаміла Свабодзе, што інфармацыяй наконт затрыманьня Севярынца пакуль не валодае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG