У рэпартажы Deutsche Welle Юры Гараўскі паказаў на мапе, дзе, паводле ягоных успамінаў, былі забітыя і закапаныя былы віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар і ягоны сябар-бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Свабода супаставіла месца, паказанае на мапах Гараўскім, са здымкамі з закінутай базы за 5 кілямэтраў ад Бегамлі.
Як цяпер выглядае гэта месца — у відэа і фота Свабоды.