Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч, Герасіменя, Гуркоў і іншыя вядомыя беларусы ўзялі ўдзел у акцыі ААН супраць хатняга гвалту. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

У межах сусьветнай штогадовай акцыі ААН «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту» ў межах праекту «Не замоўчвай гвалт» выступілі вядомыя беларусы.

«Адзін са спосабаў спыніць гвалт — гэта гаварыць пра яго, робячы праблему бачнай. Таму мы прапанавалі вядомым беларусам падзяліцца думкамі аб праблеме хатняга гвалту», — гаворыца на свйце ініцыятывы ААН у Беларусі, у межах якой вядомыя беларусы выказаліся аб праблеме хатняга гвалту.

У праекце ўзялі ўдзел

  • пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч;
  • пісьменьнік і журналіст Віктар Марціновіч;
  • алімпійская чэмпіёнка ў плаваньні Аляксандра Герасіменя;
  • вакаліст гурту «Петля пристрастия» Ільля Чарапкоў-Самахвалаў;
  • чэмпіён сьвету ў тайскім боксе, сьпявак рок-гурту Brutto Віталь Гуркоў;
  • беларуская рэжысэрка Настасься Мірашнічэнка;
  • сьпявачка, пасол добрай волі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў Іскуі Абалян;
  • вакалістка гурту Naka Настасься Шпакоўская.

З ініцыятывы ААН у лістападзе праходзіць сусьветная кампанія «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту». Гэтая кампанія накіравана на ліквідацыю гвалту ў дачыненьні да жанчын і дзяўчатак. Яна праходзіць з 25 лістапада па 10 сьнежня штогод. У гэты час па ўсім сьвеце праходзяць мерапрыемствы, якія тлумачаць праблему і заклікаюць зь ёй змагацца.

Для Беларусі гэта актуальнае пытаньне: за 10 месяцаў больш за 1500 жанчын сталі ахвярамі злачынстваў, учыненых іх блізкімі. Менавіта жанчыны і дзяўчаткі складаюць больш за 70% усіх пацярпелых ад псыхалягічнага, эканамічнага і сэксуальнага гвалту ў сям’і. Паводле статыстыкі МУС, звыш 117 злачынстваў у сямʼі за 10 месяцаў — гэта злачынствы супраць полавай недатыкальнасьці, у большасьці зь іх ахвяры — дзяўчаткі да 16 гадоў. Толькі за першыя паўгода 2019-га 55 чалавек былі забітыя сваімі партнэрамі або сямейнікамі. Тым ня менш у Рэспубліцы Беларусь да гэтага часу няма закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту.

У Беларусі з гэтай нагоды прайшлі тэматычная імпрэза, спэктакль, сэрыя пікетаў і акцыяў, адкрылася тэматычная выстава, прысьвечаная ахвярам хатняга гвалту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG