Памёр Алег Пашак, стваральнік фэстывалю «Камяніца», уласьнік кавярняў «Камяніца», «Грай», «Агінскі».
Пра гэта паведаміў піяр-мэнэджар «Камяніцы» Зьміцер Безкаравайны.
Разьвітаньне з Алегам Пашакам адбудзецца 14 сьнежня з 11:00 да 13:00 у рытуальнай залі на вуліцы Кульман, 33а.
Пахаваюць яго на Кальварыйскіх могілках а 13:30.
Алег Пашак нарадзіўся 19 сьнежня 1965 году ў горадзе Кяхта Бурацкай АССР. Пасьля школы паступіў у ваенную камандную вучэльню радыёэлектронікі. Да 1992-га служыў ва Узброеных сілах у войсках супрацьпаветранай абароны, завяршыў службу ў Мачулішчах пад Менскам у званьні капітана. Пасьля гэтага займаўся бізнэсам у галіне лягістыкі. У 2003 годзе адкрыў кавярню «Камяніца», у канцы нулявых правёў першы аднайменны фэстываль.