Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе разгледзелі заяўку Босьніі і Герцагавіны на сяброўства. Пакуль не гатовая


Bosnia-Herzegovina -- A Bosnian and Herzegovina national flag is seen on a damaged government building in Sarajevo February 8, 2014.
Bosnia-Herzegovina -- A Bosnian and Herzegovina national flag is seen on a damaged government building in Sarajevo February 8, 2014.

У Эўразьвязе лічаць, што Босьнія і Герцагавіна пакуль не гатовая да ўступленьня ў ЭЗ і павінна больш працаваць над умацаваньнем сваіх інстытутаў, каб гарантаваць дэмакратыю і вяршэнства закону.

Выснова Рады Эўразьвязу наконт заяўкі Босьніі і Герцагавіны прынятая 10 сьнежня і апублікаваная на сайце Рады Эўразьвязу.

«Рада прызнае, што Босьнія і Герцагавіна цяпер ня ў поўнай ступені адпавядае капэнгагенскім палітычным крытэрам і патрабуе значных намаганьняў для ўмацаваньня сваіх інстытутаў, каб гарантаваць дэмакратыю, вяршэнства права, правоў чалавека і павагі і абароны меншасьцяў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Падчас сустрэчы ў Брусэлі 15 кастрычніка 2019 году Эўразьвяз ня змог дасягнуць кансэнсусу наконт пачатку перамоваў аб сяброўстве ў ЭЗ з Альбаніяй і Паўночнай Македоніяй. Супраць выступілі Францыя, Нідэрлянды і Данія, урады якіх лічаць, што згаданыя бальканскія краіны зрабілі недастаткова пераўтварэньняў для такога кроку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG