У лістападзе спажывецкія цэны павялічыліся на 0,2% у параўнаньні з кастрычнікам, сьцьвярджае Нацыянальны статыстычны камітэт.
На не спажывецкія тавары цэны зьменшыліся на 0,1%. На спажывецкія тавары і паслугі павялічыліся на 0,5% і 0,2% адпаведна.
Адносна сьнежня 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 4,2%. Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі і прагнозаў Нацбанку, інфляцыя ў 2019 годзе мусіць скласьці ня больш за 5%.
Міністэрства працы ня будзе індэксаваць заробкі беларусаў за лістапад, бо інфляцыя не перавысіла 5%.