Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом адмовіўся ўдзельнічаць у слуханьнях аб імпічмэнце Трампа


Будынак Белага дому ў Вашынгтоне, ілюстрацыйнае фота
Будынак Белага дому ў Вашынгтоне, ілюстрацыйнае фота

1 сьнежня Белы дом паведаміў Камітэту юстыцыі Палаты прадстаўнікоў, што ня мае намеру ўдзельнічаць у слуханьні ў пытаньнях імпічмэнту прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

Адпаведны ліст адваката Белага дома Пэта Сыпалонэ да старшыні камітэта Джэральда Надлера апублікавала выданьне Politico.

«Як вядома, гэтае беспадстаўнае і аднапартыйнае расьсьледаваньне супярэчыць гістарычнай практыцы, працэсуальнаму праву і справядлівасьці. Нельга чакаць нашага ўдзелу ў слуханьнях, пакуль ня будуць названыя сьведкі і ня стане вядома, ці юрыдычны камітэт забясьпечыць прэзыдэнту справядлівы працэс шляхам дадатковых слуханьняў», — гаворыцца ў лісьце.

Сыпалонэ таксама абвінаваціў старшыню камітэту ў прызначэньні слуханьняў 3–4 сьнежня, калі заплянаваная паездка Дональда Трампа на саміт NATO ў Лёндан.

Раней Камітэт у пытаньнях правасудзьдзя Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША заклікаў прэзыдэнта Дональда Трампа і яго прадстаўнікоў прыняць удзел у наступных слуханьнях справы пра ягоны імпічмэнт, якія адбудуцца 4 сьнежня.

У ЗША ідзе расьсьледаваньне магчымасьці імпічмэнту Трампа на падставе абвінавачаньня яго ў ціску на прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага з мэтаю прычыніць шкоду свайму палітычнаму апанэнту Джо Байдэну.

Дэмакраты ў Кангрэсе разглядаюць гэта як злоўжываньне паўнамоцтвамі.

Трамп называе расьсьледаваньне «паляваньнем на вядзьмарак», спасылаючыся на стэнаграму сваёй размовы зь Зяленскім як доказ, што ён не парушыў ніякага закону. Рэспубліканцы падтрымліваюць прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG