Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабільнае паліва зноў падаражае на 1 капейку ад 1 сьнежня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Канцэрн «Белнафтахім» паведаміў аб чарговым падвышэньні цэнаў на аўтамабільнае паліва: ад 1 сьнежня цэны вырастуць на яшчэ адну капейку.

Зьмену цэнаў патлумачылі зьніжэньнем курсу беларускага рубля да асноўных валютаў і ростам цэнаў на нафту на 10% да кастрычніка.

Апошні раз цэны на паліва падымалі тыдзень таму, 24 лістапада. За бягучы год іх павялічвалі 23 разы (супраць 27 разоў за цэлы 2018 год).

Цяпер цэны за 1 л будуць такія:

  • АІ-92 — 1,60 рубля;
  • АІ-95 — 1,70 рубля;
  • АІ-98 — 1,92 рубля,
  • дызэльнае паліва — 1,70 рубля.

У пачатку 2019 году 1 літар АІ-92 каштаваў 1,43 рубля (з таго часу цана вырасла на 11,9%), АІ-95 і дызэлю — 1,54 рубля (+10,4%), АІ-98 — 1,75 рубля (+9,7%).

«Урад будзе прытрымлівацца палітыкі плянамернага павышэнжня цэнаў на паліва ў тым выпадку, калі будзе расьці цана на нафту або будзе зьмяняцца курс беларускага рубля», — тлумачыў месяц таму прэм’ер-міністар Сяргей Румас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG