Падчас нападу чалавека з нажом у Лёндане загінулі два чалавекі, паведаміла брытанская паліцыя. Агецтва Reuters паведаміла, што паліцыянты таксама застрэлілі нападніка.
Раней паліцыя паведамляла, што схільная разглядаць інцыдэнт на Лёнданскім мосьце як зьвязаны з тэрорам. Паводле Reuters, на нападніку была камізэлька з фальшывай выбухоўкай.
Да расьсьледаваньня прыцягнута контртэрарыстычнае падразьдзяленьне Скотланд-Ярду.
Супрацьстаяньне зьнялі на відэа мінакі.