Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка адмяняе камісію за куплю квіткоў у інтэрнэце


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Беларуская чыгунка ад 1 сьнежня адменіць камісію пры афармленьні электронных квіткоў, піша БелТА. Цяпер камісія складае да 78 капеек.

Колькі была камісія?

  • 24 капейкі за паездкі ўнутры краіны;
  • 78 капеек на міжнародныя цягнікі.

За паслугі касіра трэба будзе даплаціць

Ныбыць у інтэрнэце квіток з электроннай рэгістрацыяй пасажыру будзе таньней, чым праз касу. За квіток без электроннай рэгістрацыі, за скасаваньне электроннай рэгістрацыі і за квіток на папяровым блянку будзе здымацца камісія.

Ці карыстаюцца электронныя квіткі попытам?

За 11 месяцаў 2019 году праз сайт Беларускай чыгункі аформілі 2,7 мільёна квіткоў, да канца году гэта лічба можа дасягнуць 3 мільёнаў, сказаў начальнік пасажырскай службы кіраваньня Беларускай чыгункі Дзяніс Танканог. Гэта недзе чвэртка ад усіх прададзеных чыгункай квіткоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG