Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка расказаў пра няправільна далучаны Крым і беларускі Калінінград

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка 25 кастрычніка сустрэўся з губэрнатарам Калінінградзкай вобласьці Расеі Антонам Аліханавым, піша прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Сярод іншага Лукашэнка назваў Калінінградзкую вобласьць гістарычна блізкай да Беларусі. ​

«Я і Ельцыну, і Ўладзіміру Ўладзіміравічу [Пуціну] часта казаў, калі абмяркоўвалі нейкія праблемы: Калінінград — гэта наша вобласьць, мы за яе адказвалі і адказваем перш за ўсё, а не Расея. Пуцін кажа: „Я ня супраць“. А ў гэтым вялікая гісторыя. Яшчэ ў савецкія часы, калі была адзіная краіна, шмат было размоваў на найвышэйшым узроўні аб тым, каб далучыць Калінінградзкую вобласьць да Беларусі. Тады было ўсё роўна. Можа, добра, што не зрабілі, бо Крым далучылі да Ўкраіны — выявілася, што „няправільна“ зрабілі. Тым ня менш такіх размоваў было шмат, і фактычна мы ў Беларусі былі па шматлікім пытаньнях адказныя за Калінінградзкую вобласьць, бо былі найбліжэйшымі», — сказаў Лукашэнка.

«Сталін сказаў, што гэта правільнае пытаньне». 70 год таму Калінінградзкая вобласьць магла стаць часткай Беларусі

Што яшчэ было на сустрэчы?

  1. Лукашэнка прапанаваў, каб беларусы наладзілі зборку электробусаў у Калінінградзе. Таксама Лукашэнка прапанаваў экспартаваць электробусы «Белкамунмаш» у Калінінградзкую вобласьць.
  2. Беларусь можа пастаўляць грузавыя, дарожныя, камунальныя і будаўнічыя машыны для будоўляў Калінінградзкай вобласьці. Таксама Беларусь можа экспартаваць харчы.

Горадня, Ліда і Ваўкавыск маглі адысьці да Польшчы ў 1945-м разам зь Беластокам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG