Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марадона павіншаваў берасьцейскае «Дынама» зь першым чэмпіёнскім тытулам 


Дыега Марадона ў Берасьці
Дыега Марадона ў Берасьці

Знакаміты ў мінулым футбаліст, экс-гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны Дыега Марадона павіншаваў берасьцейскае «Дынама» з тытулам чэмпіёнаў Беларусі. Пра гэта ён напісаў у сваім Інстаграме.

Дыега Марадона зьяўляецца ганаровым прэзыдэнтам клюбу, летась пасьля заканчэньня футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі ён наведваўся ў Берасьце. Цяпер працуе на пасадзе галоўнага трэнэра аргентынскай каманды «Хімнасі».

«Я вельмі рады павіншаваць футбалістаў, трэнэрскі штаб, заўзятараў і кіраўнікоў „Дынама“ з заваяваньнем першага месца ў чэмпіянаце Беларусі», — адзначыў ён, завершыўшы тэкст па-расейску — «Мои поздравления!».

24 лістапада выхаванцы чэскага трэнэра Марцэла Лічкі перамаглі на сваім полі «Віцебск» (1:0) і за тур да фінішу сталі недасягальнымі для канкурэнтаў.

Берасьцейцы ўпершыню ў сваёй гісторыі заваявалі залатыя мэдалі. Дагэтуль на п’едэстал дынамаўцы ўздымаліся толькі аднойчы — па выніках першага чэмпіянату сувэрэннай Беларусі ў 1992 годзе фінішавалі трэцімі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG