Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт Літвы Адамкус выказаўся пра ўдзел афіцыйнай Беларусі ў пахаваньні паўстанцаў


Валдас Адамкус, архіўнае фота
Валдас Адамкус, архіўнае фота

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, прыслаўшы на дзяржаўнае пахаваньне правадыроў і ўдзельнікаў паўстаньня 1863-1864 гадоў толькі віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнку, паводзіць сябе няшчыра, сказаў былы прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус.

Паводле Адамкуса, гэта як своеасаблівая гульня — «я добры, але не зусім добры».

«У маім разуменьні Лукашэнкa заняў няшчырую пазыцыю. Яны нібыта не адмаўляюцца ад свайго, але разам з тым ня хочуць выглядаць вельмі дрэннымі. Таму я з пэўным недаверам прымаю гэты іх крок. Я прымаю, што гэта іх вельмі маленькі крок наперад, які, магчыма, пазьней можа даць і лепшыя вынікі, але сёньня гэты адзін маленечкі крок мяне яшчэ не задавальняе», — сказаў Валдас Адамкус агенцтву ELTA.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG