Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перапахаваньне Каліноўскага 22 лістапада. Глядзіце трансьляцыю Свабоды зь Вільні


22 лістапада Свабода будзе трансьляваць у жывым відэаэфіры віленскія ўрачыстасьці перапахаваньня Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстаньня 1863–64 гадоў.

Жывая трансьляцыя з Катэдральнага пляцу распачнецца ў 9.30 і завершыцца пасьля 17.00. Эфір будуць весьці журналісты Свабоды Аляксандра Дынько і Дзьмітры Гурневіч.

Трансьляцыя будзе даступная на сайце svаboda.org, а таксама ў нашых сацыяльных сетках:

  • Youtube
  • Facebook
  • Vkontakte

Мы пакажам перанос трунаў з парэшткамі паўстанцаў з Палаца валадароў ВКЛ у віленскі Катэдральны сабор і цырымонію грамадзкага разьвітаньня.

У нашым эфіры вы пабачыце гутаркі з нашчадкамі паўстанцаў, беларускімі, польскімі і літоўскімі гісторыкамі, чальцамі Рады БНР, чыноўнікамі, сьвятарамі, прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці і проста ўдзельнікамі ўрачыстасьці.

У нас вы таксама пабачыце Сьвятую імшу з удзелам беларускага, літоўскага і польскага біскупаў, выступы прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.

Нашыя журналісты пройдуць шлях у 3 кілямэтры разам з працэсіяй на віленскія могілкі Росы, дзе парэшткі паўстанцаў будуць пахаваныя ў капліцы.

Усе публікацыі пра Кастуся Каліноўскага>>>

Што важна ведаць пра перапахаваньне Кастуся Каліноўскага

Цырымонія перапахаваньня парэшткаў удзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863-64 гадоў адбылася 22 лістапада на віленскіх могілках Росы.

  • Цягам 2016 году на гары Гедзіміна ў Вільні двойчы здарыліся апоўзьні, паўстала пагроза славутай вежы.
  • У 2017 годзе падчас раскопак на гары Гедзіміна ў Вільні літоўскія археолягі выявілі парэшткі 21 паўстанца, у тым ліку іхніх лідэраў Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага.
  • У сакавіку 2019 году літоўскія дасьледнікі пацьвердзілі ідэнтыфікацыю парэшткаў Каліноўскага мэтадам выключэньня астатніх, а таксама праз супастаўленьне ўзросту, мэтаду сьмяротнага пакараньня і параўнаньня чэрапу з фатаздымкам.
Парэшткі Кастуся Каліноўскага
Парэшткі Кастуся Каліноўскага

  • У ліпені 2019 году для параўнаньня ДНК эксгумавалі магілу брата Кастуся Каліноўскага Віктара ў Сьвіслачы на Горадзеншчыне (у лідэра паўстаньня не засталося нашчадкаў па мужчынскай лініі). Але вынікі экспэртызы дагэтуль не апублікаваныя.
  • Дзяржаўную камісію ў справе перапахаваньня ўзначаліў прэм’ер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс. Польскія ўлады актыўна супрацоўнічалі ў перамовах пра мэмарыялізацыю, а вось афіцыйны Менск асаблівага зацікаўленьня ня выявіў.
  • Беларуская грамадзкасьць дамаглася таго, каб на кожным надмагільлі апроч надпісаў па-літоўску і па-польску была і беларуская мова.
  • У канцы верасьня шэраг беларускіх інтэлектуалаў зьвярнуліся да літоўскіх уладаў з просьбай перадаць парэшткі аднаго з галоўных нацыянальных герояў для перапахаваньня ў Беларусі. Літоўцы не адрэагавалі, бо не атрымалі афіцыйнага звароту ад беларускіх уладаў.
  • У Вільні перапахаваюць парэшткі 20 з 21 знойдзеных паўстанцаў — навукоўцы ня здолелі ідэнтыфікаваць ксяндза Станіслава Ішору. Ёсьць генэтычныя дадзеныя нашчадкаў, якія жывуць у Літве і Польшчы, але аналіз паказаў, што сярод пахаваных яго няма.

Публікацыі на тэму

XS
SM
MD
LG