19 лістапада адзначаецца ўсясьветны дзень прыбіральняў. Паводле ААН, каля 2,4 мільярда чалавек па ўсім сьвеце ня маюць доступу да дастойнай санітарыі, больш як мільярд вымушаныя спраўляць свае патрэбы пад адкрытым небам, з рызыкай хваробаў ды іншай небясьпекі. Штогод мільёны людзей – большасьць зь іх дзеці – павміраюць ад хваробаў, зьвязаных з кепскай гігіенай і адсутнасьцю запачаў чыстай вады. Гэтыя фота прыбіральняў зробленыя ў гарадах і вёсках па ўсім сьвеце.
Туалеты, якіх вы ня бачылі: самыя нечаканыя прыбіральні сьвету. ФОТА

1
Прыбіральня-кабінка са шклянымі сьценамі ля чыгуначнай станцыі пад Токіё, Японія. Вакол плот з брамай, якая зачыняецца. Яе называюць «самай прасторнай грамадзкай прыбіральняй сьвету».

2
Крыху гісторыі. Так выглядалі прыбіральні ў старажытным Рыме.

3
А так у савецкім ГУЛАГу. Фота Gulag.cz

4
Красавік 1969, амэрыканская актывістка разьбівае кувалдай парцалянавы ўнітаз у Каліфарнійскім Сакрамэнта, пратэстуючы супраць платных прыбіральняў. (Walter Zeboski/AP)

5
У часе футбольнага чэмпіянату-2018 у расейскім Сочы наведнікаў азадачылі падвойнымі прыбіральнямі.

6
У Бразыліі падчас футбольнага чэмпіянату-2016 дбалі, каб заўзятары не прапусьцілі ніводнага моманту матчу.

7
Першая грамадзкая прыбіральня на тэрыторыі Беларусі зьявілася ў 1914 годзе ў Менску. Яна стаіць побач з будынкам Купалаўскага тэатру, цяпер тут тэатральная каса.

8
У гэтай гомельскай прыбіральні няма нічога асаблівага, акрамя яе кошту — каля 1,5 мільёнаў рублёў. Яна лічыцца найдаражэйшай у Беларусі.

9
Прыбіральня ў Абіджане, Кот-д’Івуар. Надпіс зьлева: «Чужым карыстацца забаронена».

10
Першы промень сьвятла на досьвітку падае на туалетны блёк на гары Эвэрэст у Тыбэце.

11
Адкрытая прыбіральня ў полі Горба ў Індыі.

12
Прыбіральня з выглядам на Ціхі акіян у гатэлі Санта Моніка ў Кафорніі, ЗША.

13
Прыбіральня ў чыстым полі на ўскрайку Сант'яга, Чылі

14
Гэтая мужчынская прыбіральня ў бразыльскім Сан-Паўлу спраектаваная дызайнэркай Джэд Джагер, дачкой саліста Ролінг Стоўнз Міка Джагера

15
Імправізаваная душавая кабіна і туалет у закінутым гатэлі на высьпе Кос у Грэцыі, дзе знайшлі часовы прытулак мігранты.

16
Найпрасьцейшая прыбіральня, якую ўжываюць мігранты на грэка-македонскай мяжы.

17
У прыбіральні адной з рэстарацыяў у Чыкага ёсьць "люстэрка-шпіён" - люстэрка аднабаковага бачаньня, празь якое наведнікі прыбіральні могуць назіраць за тым, што адбываецца ў залі, самі застаючыся нябачнымі

18
Плывучая прыбіральня на рацэ Нун ў раёне дэльты Нігера, Нігерыя.

19
Для ўваходу ў грамадзкую прыбіральню ў Стамбуле ў Турэччыне прадугледжаны эскалятар-пандус.

20
Прыбіральня ў сьнягах Аляскі блізу лябараторыі прыкладной фізыкі Ice Station.

21
Грамадзкая прыбіральня з абрэзкаў ржавага мэталу ў трушчобах сталіцы Кеніі Найробі.

22
Грамадзкая прыбіральня ў парку ў Лёндане, Вялікабрытанія.

23
Сьцены грамадзкай прыбіральні ў жылым раёне працоўных-мігрантаў у Пэкіне, у Кітаі, абклееныя плякатамі пра хваробы, якія перадаюцца полавым шляхам.

24
У гэтай кватэры ў Ганконгу прыбіральня аддзеленая ад спальні шкляной сьцяной.

25
Гэты грузавік — мабільны туалет, прыпаркаваны на дарозе ў Катманду, Нэпал.

26
Туалетны блёк сярод пяскоў у парку нацыянальных помнікаў у Нью-Мэксіка, ЗША.