Чатыры чалавекі загінулі і ня менш за шэсьць атрымалі раненьні падчас страляніны на праглядзе футбольнага матчу ў каліфарнійскім горадзе Фрэсна ў ЗША. Пяцёра параненых знаходзяцца ў крытычным стане.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 17 лістапада на вечарыне ў адным з прыватных дамоў. Той, хто страляў, схаваўся, паліцыя займаецца яго пошукамі.
Паводле сьведчаньняў відавочцаў, каля 20:00 па мясцовым часе ўзброены чалавек пранік у двор жылога дома і пачаў страляніну. У доме знаходзілася каля 35 чалавек.
Страляніна ў Фрэсна — ужо другі выпадак за апошнія некалькі дзён у Каліфорніі. 14 лістапада стала вядома пра атаку з выкарыстаньнем зброі ў школе ў прыгарадзе Лёс-Анджэлесу. Тады загінулі двое падлеткаў.