У 1945 годзе да Польшчы адышлі 17 раёнаў Беластоцкай і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці — усяго 14 300 квадратных кілямэтраў з насельніцтвам каля 640 тысяч чалавек. Але быў варыянт, што БССР страціць значна большыя тэрыторыі.
У новай сэрыі праекту «Як малявалі беларускія межы» Свабода піша пра пяць варыянтаў разьмежаваньня паваеннай Беларусі і Польшчы, якія ўсур’ёз разглядаліся ў 1943 годзе на Тэгеранскай канфэрэнцыі. Самы радыкальны зь іх пакідаў на польскім баку ня толькі Беласток, Львоў і Вільню, але і Горадню, Ліду, Ваўкавыск.
На падставе чаго брытанец Джордж Керзан вызначыў мяжу паміж Беларусьсю і Польшчай? Чаму ў 1919 годзе Ленін настойваў, каб не перадаваць Беласточчыну ў склад Польшчы? Як польскія камуністы выпрасілі ў Сталіна разам зь Беласточчынай яшчэ тры раёны Берасьцейскай вобласьці? І за што Хрушчоў пагражаў Польшчы забраць назад Беласток? Пра ўсё гэта чытайце ў новым выпуску праекту «Як малявалі беларускія межы».