Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскаму гісторыку, падазраванаму ў забойстве вучаніцы, абяруць меру стрыманьня


Алег Сакалоў
Алег Сакалоў

Меру стрыманьня дацэнту Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага унівэрсытэта Алегу Сакалову, які падазраецца ў забойстве сваёй вучаніцы, абяруць 11 лістапада, паведамілі Інтэрфаксу у прэс-службе гарадзкога ўпраўленьня Сьледчага камітэту Расеі.

На дадзены момант падазраваны знаходзіцца ў шпіталі зь пераахаладжэньнем. У выпадку, калі яго да панядзелка ня выпішуць, дапускаецца выязны фармат. Сьледзтва будзе настойваць на арышце Сакалова.

63-гадовага гісторыка, кавалера францускага ордэна Ганаровага легіёна, адмыслоўца ў ваеннай гісторыі Францыі і заснавальніка ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ў Расеі Алега Сакалова затрымалі 9 лістапада.

Паводле дадзеных Сьледчага камітэту, яго дасталі з ракі, у заплечніку знайшлі дзьве жаночыя рукі і траўматычны пісталет. Распачатая справа аб забойстве.

Інфармаваная крыніца паведаміла "Інтэрфаксу", што выкладчык падазраецца ў забойстве сваёй выпускніцы, зь якой ён разам жыў і вёў дасьледаваньні мінулага Францыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG