Вышэйшы антыкарупцыйны суд Украіны абавязаў Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро пачаць крымінальную справу ў дачыненьні да мэра Кіева Віталя Клічко.
Згодна з пастановай суду, неназваны скаржнік абвінавачвае Клічко, двух намесьнікаў кіраўніка Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі, намесьніка дырэктара па вытворчых пытаньнях Кіеўскага гарадзкога камунальнага прадпрыемства, начальніка аддзелу рэклямы выканаўчага органа Кіеўскай гарадзкой рады ў шэрагу злачынстваў.
Гаворка, сярод іншага, ідзе пра магчымыя злоўжываньні ўладай, раскраданьне маёмасьці і нават дзяржаўную здраду.
Сам Клічко не камэнтуе распачатую супраць яго крымінальную справу.