«Казкі па целефоне» — кніга журналіста Алеся Пілецкага, якая «мяняе страх на сьмех», выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
«А сьмех мяняе ўсё: улада становіцца цыркам, тайна — пшыкам, а цар — блазнам», — піша ў прадмове да кнігі Бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук.
Буктрэйлер #давайпака
Кніга складаецца з выбраных дыялёгаў паміж паўмітычнымі пэрсанажамі палітычнага жыцьця Беларусі і замежжа. Алесь Пілецкі ад 2015 году публікаваў гэтыя ўяўныя тэлефонныя размовы на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» з тэгам #давайпака.
«З гэтай кнігі ўжо можна вывучаць гісторыю», — сьцьвярджае Аляксандар Лукашук.
5 лістапада ў менскім кафэ «Грай» (Інтэрнацыянальная, 33) а 19-й гадзіне адбудзецца прэзэнтацыя кнігі.