У пятніцу 22 лістапада ў Вільні адбудзецца цырымонія дзяржаўнага перапахаваньня нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў.
Як паведамляе catholic.by, у цырымоніі возьмуць удзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, а таксама прадстаўнікі Касьцёлу.
Жадаючыя ўзяць удзел у перапахаваньні кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага могуць атрымаць ільготную візу ў консульскім аддзеле пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі.
Дзеля гэтага да 5 лістапада неабходна прайсьці індывідуальную рэгістрацыю, даслаўшы анкету на электронную пошту k1@urm.lt. Жыхары Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей зьвяртаюцца ў Генэральнае консульства Літоўскай Рэспублікі ў Горадні.