Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга пра Кастуся Каліноўскага, якая атрымала прэмію Багушэвіча, выкладзеная ў вольны доступ


Аўтар кнігі «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда», гісторык Васіль Герасімчык паведаміў, што выклаў у вольны доступ сваю працу.

«22 лістапада 2019 году ў Вільні на могілках „Росы“ адбудзецца ўрачыстае перапахаваньне паўстанцаў, знойдзеных на замкавай гары на пачатку 2017 году. Сярод іх нацыянальны герой беларускага народу Кастусь Каліноўскі. Я лічу, што трэба пасадзейнічаць, каб як мага больш беларусаў прыехала на гэтую ўрачыстасьць і каб ведалі, хто такі Каліноўскі», — распавёў Герасімчык.

Сёлета горадзенскі гісторык Васіль Герасімчык атрымаў за сваю кнігу пра Каліноўскага прэмію Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за найлепшую гістарычную прозу.

Спампаваць кнігу можна ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG