Ахвотных стаць кандыдатамі ў дэпутаты значна больш, чым на мінулых выбарах. Колькасьць людзей, якія падаліся на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты, блізкая да парлямэнцкай кампаніі 2000 году. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнага выбарчага камітэту Лідзія Ярмошына ў інтэрвію Soyuz.by.
«Па сутнасьці, мы вярнуліся да лічбаў 2000 году, калі былі вельмі яскравыя і вельмі альтэрнатыўныя парлямэнцкія выбары. Таму гаварыць пра тое, як часта ў нас любяць сьцьвярджаць апазыцыя, што ў нас няма дэмакратыі, ну слухайце, пры такой колькасьці прэтэндэнтаў, людзей, якія сапраўды рэальна ідуць у палітыку, хочуць быць палітыкамі, гэта проста недарэчна», — сказала Ярмошына.
У 2000 годзе на рэгістрацыю ў кандыдаты дакумэнты падалі 768 чалавек, зь іх зарэгістравалі больш 550.