Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Аляксей Лявонаў — першы чалавек, які выйшаў у адкрыты космас


Аляксей Лявонаў
Аляксей Лявонаў

Расейскаму лётчыку-касманаўту Аляксею Лявонаву было 85 гадоў. Пра сьмерць Лявонава паведамляе ТАСС са спасылкай на яго памочніцу.

Лявонаў быў адзінаццатым савецкім касманаўтам і першым чалавекам, які выйшаў у адкрыты космас. Гэта адбылося ў сакавіку 1965 году падчас палёту на касьмічным караблі «Усход». У ліпені 1975 году Лявонаў удзельнічаў у сумесным палёце савецкага і амэрыканскага касьмічных караблёў — «Саюз-Апалон». Ён быў двойчы героем Савецкага Саюзу.

Вядомы таксама як мастак, аўтар карцін на касьмічныя тэмы.

Быў дарадцам першага намесьніка старшыні рады дырэктараў расейскага Альфа-банку, уваходзіў кансультатыўны камітэт інвэстыцыйнага фонду Baring Vostok, дырэктар якога Майкл Калві апынуўся ў Расіі пад сьледзтвам. У апошнія гады, як паведамляецца, Лявонаў цяжка хварэў.

Паведамляецца, што пахаваньне касманаўта пройдзе на мэмарыяльных могілках у Мыцішчах 15 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG