Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі праводзіць прэс-маратон на кіеўскім фудкорце. ВІДЭА


Уладзімер Зяленскі
Уладзімер Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацьвер сустракаецца з журналістамі. Сустрэча праходзіць у незвычайным фармаце — на фудкорце FoodMarket, які разьмешчаны на былым кіеўскім заводзе «Арсэнал».

Зяленскі сустракаецца пасьлядоўна з групамі журналістаў вядучых украінскіх выданьняў прыкладна па 10 чалавек. З кожнай такой групай размова ідзе прыкладна 40 хвілін.

На першае пытаньне — пра тое, што Зяленскі сказаў бы жыхарам Данбаса, — прэзыдэнт Украіны адказаў, што яго першы прыярытэт — дамагчыся міру. Зяленскі сказаў пра неабходнасьць «выйграваць інфармацыйную вайну» за душы людзей, якія жывуць на некантраляваных Украінай тэрыторыях.

Адказваючы на пытаньне аб адносінах з ЗША і тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Дональдам Трампам, Зяленскі сказаў, што з боку ЗША адчуваецца «стомленасьць» у адносінах да Ўкраіны, перш за ўсё праз карупцыю ў краіне. Зяленскі сказаў, што яго мэтай падчас размоў з Трампам было зьмяніць яго ўражаньне пра Ўкраіну.

Зяленскі прызнаў, што ўлады дрэнна патлумачылі грамадзкасьці пытаньне аб «формуле Штайнмаера» і разьвядзеньні сіл у Данбасе, і гэта прывяло да вулічных пратэстаў. Пры гэтым ён сказаў, што не баіцца новага Майдана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG