Беларускі сьпявак Лявон Вольскі апублікаваў новую вэрсію гіта гурту N.R.M. «Тры чарапахі»: на відэа два дзясяткі чалавек выконваюць песьню на дзіцячых музычных інструмэнтах.
У запісе паўдзельнічалі ня толькі музыкі гуртоў Volski і «Крамбамбуля», але і сьпявачка Palina, сьпявак і спартовец Віталь Гуркоў, удзельнікі гуртоў Naviband і Irdorath, журналіст Франак Вячорка, пісьменьнік і мастак Адам Глобус, паэт Віталь Рыжкоў.
Вольскі згадвае, што за 20 гадоў з выхаду «Трох чарапахаў» песьню выконвалі і на вулічных акцыях, і на стадыёнах, і ў флэшмобе БРСМ, і на касьцёльных званах. Ідэю выканаць песьню на дзіцячых інструмэнтах, прызнаецца ён, падглядзелі ў амэрыканскім шоў Джымі Фэлана.
«Калі вы бачылі, Metallica і Aerosmith граюць свае хіты на дзіцячых інструмэнтах зь сябрамі. Гэта фан-відэа, зьнятае на тэлефон», — тлумачыў Вольскі Свабодзе.