Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд Навальнага па барацьбе з карупцыяй унесены ў Расеі ў сьпіс «замежных агентаў»


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага афіцыйна ўнесены ў рэестар замежных агентаў, паведамляецца на сайце Міністэрства юстыцыі РФ.

Згодна з законам, «замежнымі агентамі» прызнаюцца некамэрцыйныя арганізацыі, якія займаюцца палітычнай дзейнасьцю і атрымліваюць фінансаваньне з-за мяжы.

«9 кастрычніка на падставе фэдэральнага закона» Аб некамэрцыйных арганізацыях «некамэрцыйная арганізацыя» Фонд барацьбы з карупцыяй «уключаны Мінюстам Расеі ў рэестар некамэрцыйных арганізацый, якія выконваюць функцыі замежнага агента, — пацьвердзілі ў Мінюсьце. — Факт адпаведнасьці арганізацыі прыкметам некамэрцыйнай арганізацыі, якая выконвае функцыі замежнага агента, устаноўлены падчас праведзенага Галоўным упраўленьнем Мінюста Расеі па Маскве бягучага кантролю за яе дзейнасьцю».

Навальны пасьля гэтага рашэньня запатрабаваў у Мінюста публічных доказаў, што фонд «атрымаў хоць адну капейку замежных грошай».

Некамэрцыйная арганізацыя «Фонд барацьбы з карупцыяй» быў створаны апазыцыйным палітыкам Аляксеем Навальным у 2011 годзе. Фонд аб’ядноўвае ўсе праекты Навальнага і займаецца расьсьледаваньнямі выпадкаў карупцыі расейскіх чыноўнікаў і кіраўнікоў дзяржкампаній.

У пачатку жніўня 2019 года Сьледчы камітэт РФ узбудзіў крымінальную справу ў дачыненmні да Фонду барацьбы з карупцыяй, абвінаваціўшы яго супрацоўнікаў у адмыванmні грошай. Сьледчыя сцвярджаюць, што з 2016-га па канец 2018 года супрацоўнікі ФБК нібыта адмылі «буйную суму грошай у рублях і замежнай валюце, якія загадзя для іх былі набыты злачынным шляхам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG