Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Бундэстаг не сьпяшаецца падпісваць дамову з Палатай прадстаўнікоў


Падчас сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Андрэйчанкі з новым амбасадарам Нямеччыны ў Беларусі Манфрэдам Хутэрэрам
Падчас сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Андрэйчанкі з новым амбасадарам Нямеччыны ў Беларусі Манфрэдам Хутэрэрам

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка 9 кастрычніка заявіў, што парлямэнты Беларусі і Нямеччыны дагэтуль не падпісалі дамову аб супрацы. І гэта «выклікае шкадаваньне, бо Нямеччыну лічаць лякаматывам Эўразьвязу, а таму яе пазыцыю заўжды ўлічваюць».

Пра гэта Ўладзімер Андрэйчанка казаў новаму амбасадару Нямеччыны ў Беларусі Манфрэду Хутэрэру, які ў сярэдзіне верасьня ўручыў даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

Уладзімер Андрэйчанка (зьлева) і Манфрэд Хутэрэр
Уладзімер Андрэйчанка (зьлева) і Манфрэд Хутэрэр

Нямецкі дыплямат разьвіцьцё гэтай тэмы не падтрымаў. Ён паведаміў, што ў 2020 годзе ў Менск прыедзе дэпутат Бундэстагу Марк Гаўптман, кіраўнік нямецка-беларускай парлямэнцкай групы сяброўства. Амбасадар даў зразумець, што тады можна будзе працягнуць абмеркаваньне праблемы.

Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў

«Справа ў тым, што частка нямецкіх дэпутатаў не прызнае Палату прадстаўнікоў паўнавартасным парлямэнтам, куды выбіраюць людзей праз справядлівыя і чэсныя выбары, — тлумачыць сутнасьць пытаньня менскі палітоляг Андрэй Фёдараў. — Праблема легітымнасьці беларускіх дэпутатаў нікуды не падзелася. Таму немцы і не сьпяшаюцца».

Палітоляг не выключае, што прыезд у Менск спадара Гаўптмана невыпадкова заплянаваны толькі на наступны год. На яго меркаваньне, дэпутаты Бундэстагу хочуць атрымаць дакладную інфармацыю пра парлямэнцкія выбары, якія пройдуць у лістападзе. І толькі пасьля гэтага яны вызначацца, што рабіць далей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG