Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За адзін дзень зь Беларусі было 30 тысяч спробаў рэгістрацыі на «карту паляка»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За адзін дзень у Ваяводзкім упраўленьні ў Беластоку было зафіксавана 30 тысяч спробаў рэгістрацыі праз інтэрнэт на атрыманьне «карты паляка». Усе спробы — зь Беларусі.​

Падобную інфармацыю апублікаваў у фэйсбуку журналіст і дзяяч польскай меншасьці ў Беларусі Анджэй Пачобут. Што праўда, Пачобут кажа пра 30 тысяч чалавек, якія спрабавалі зарэгістравацца, у той час як Ваяводзкае ўпраўленьне ў Беластоку пацьвярджае толькі 30 тысяч спробаў, што ня тое самае.

Прэс-служба Падляскага ваяводы таксама патлумачыла, што зарэгістравацца на выдачу «карты паляка» ў Ваяводзкім упраўленьні ў Беластоку магчыма толькі 430 асобам за месяц.

«Са зьвестак, атрыманых ад групы інфарматыкаў, вынікае, што ў дзень адкрыцьця інтэрнэт-рэгістрацыі 1 кастрычніка 2019 году (гэта заўсёды першы працоўны дзень месяца), было адзначана каля 30 тысяч спробаў уваходу ў сыстэму запісу на чаргу», — патлумачыла Сыльвія Стага.

Свабодзе таксама расказалі, што ваявода ў Беластоку зьяўляецца адзіным з 16 ваяводаў у Польшчы, які пастановай ўраду з 2017 году надзелены правам выдачы і абнаўленьня «карты паляка». Карыстацца гэтай кампэтэнцыяй падляскага ваяводы могуць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь і тыя, хто ў Беларусі мае статус асобы без грамадзянства.

Рэгістрацыя на выдачу «карты паляка» ў Ваяводзкім упраўленьні ў Беластоку не залежыць ад консульстваў Польшчы за мяжой (кожнае консульства мае сваю рэгістрацыйную сыстэму выдачы «карты паляка»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG