Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўкраіна ва ўзаемным гандлі выкарыстоўваюць расейскія рублі. Дэталі аднаго кантракту


Расейскія рублі. Ілюстрацыйнае фота
Расейскія рублі. Ілюстрацыйнае фота

Менскі трактарны завод падпісаў кантракт з украінскім Паўднёвым машынабудаўнічым заводам імя Макарава (Дніпро) аб пастаўцы 300 трактаракамплектаў БЕЛАРУС-382 да сакавіка 2021 году.

Як вынікае з умоў кантракту, падпісанага 26 верасьня, прадукцыя будзе пастаўляцца без аплаты падатку на даданую вартасьць за расейскія рублі. Агульны кошт кантракту складае 289,485 мільёнаў расейскіх рублёў.

Згодна з інфармацыяй, абнародаванай на афіцыйным сайце публічных закупак ва Ўкраіне Prozorro, сума аднаго трактаракамплекту складае 964, 95 тысяч расейскіх рублёў (369,578 тысяч грыўняў або 14,866 тысяч даляраў у эквіваленце). У той жа час на ўкраінскім рынку можна набыць гатовы трактар БЕЛАРУС-382 па цане ад 380 ды 507 тысяч грыўняў.

Статыстыка ўзаемнага гандлю між Беларусьсю і Ўкраінай вядзецца ў даляравым вымярэньні.

Паводле інфармацыі Гандлёва-прамысловай палаты Ўкраіны, па выніках другога Форуму рэгіёнаў у Жытоміры беларускія і ўкраінскія прадпрыемствы падпісалі кантракты на агульную суму каля паўмільярда даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG