Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін павялічыў сабе заробак


Уладзімір Пуцін адпачывае, 7 кастрычніка
Уладзімір Пуцін адпачывае, 7 кастрычніка

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб падвышэньні ад 1 кастрычніка заробкаў шэрагу дзяржаўных службоўцаў Расеі, у тым ліку самому сабе, паведамляе «Настоящее время».

Афіцыйныя заробкі павысіліся на 4,3% для:

  • кіраўніка расейскай дзяржавы;
  • прэм’ер-міністра;
  • міністра абароны;
  • міністра ўнутраных справаў;
  • міністра надзвычайных справаў;
  • кіраўніка Фэдэральнай службы бясьпекі;
  • кіраўніка Расгвардыі;
  • кіраўніка Службы замежнай выведкі;
  • сакратара Рады бясьпекі;
  • старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі;
  • старшыні Сьледчага камітэту;
  • генэральнага пракурора.

Як заявіў прэс-сакратар Пуціна, перадае ТАСС, гэта было плянавым падвышэньнем заробкаў.

Бывала і адваротнае: у 2015 годзе Пуцін празь фінансавы крызіс загадваў скараціць заробкі ў Крамлі на 10% і зьмяншаць заробкі службовым асобам цягам чатырох гадоў. Ад 2019 году заробкі чыноўнікаў вярнуліся да «дакрызіснага» ўзроўню.

У дэклярацыі 2019 году сьцьвярджаецца, што Пуцін меў гадавы даход у 8,65 млн расейскіх рублёў (каля 138 тысяч даляраў) з заробкаў, вайсковай пэнсіі і ўкладаў у банках. Сапраўднае багацьце Пуціна ацэньвалі ў сумы ад 40 млрд да 200 млрд даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG