На плошчы Свабоды сабралася каля ста ўдзельнікаў. Яшчэ столькі назіральнікаў, журналістаў і супрацоўнікаў у цывільным. Мітынг праходзіць у фармаце перадвыбарчага пікета.
Яго распачаў кандыдат у кандыдаты ад «Народнай грамады» Валянцін Троцкі.
«Я лічу, што Лукашэнка мусіць сысьці», — распачаў свой выступ Троцкі.
На плошчы прысутнічаюць Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, удзельнікі Курапацкай варты.
Асобнай групай удзельнічаюць «Маці-328». Іх некалькі дзясяткаў чалавек.
Нягледзячы на нядзелю, плошча Свабоды пустая ад мінакоў.
Частка перакрытая дзеля дэмантажу абсталяваньня сцэны.